У рэйтынгу свабоды прэсы Беларусь заняла 153-е месца

У рэйтынгу свабоды прэсы Беларусь заняла 153-е месца

Беларусь сёлета заняла 153-е месца ў рэйтынгу свабоды прэсы, які складае міжнародная арганізацыя "Рэпарцёры без межаў". 

У 2016 годзе наша краіна знаходзілася на 157-й пазіцыі ў гэтым рэйтынгу. Агулам у рэйтынгу аглядаюцца 180 краінаў. 

Сітуацыю са СМІ ў Беларусі "Рэпарцёры без межаў" ахарактарызавалі як "фальшывуюая адлігу". Па іх словах, рэжым Лукашэнкі ў спробе аслабіць расійскі ўплыў у Беларусі і выйсці з эканамічнага крызісу спрабуе наладзіць кантакты з міжнароднай супольнасцю і пазбыцца іміджу "апошняй дыктатуры Еўропы". Але ў краіне нічога, акрамя выхаду палітвязняў, не змянілася. 

У аналізе арганізацыі адзначаецца, што пазаштатныя журналісты незалежных СМІ, заснаваных за мяжой, не могуць атрымаць акрэдытацыю і зазнаюць пераслед з боку судоў. "Баючыся дэстабілізацыі становішча, звязанай з украінскім крызісам, улады пасадзілі як прарасійскіх, так і антырасійскіх блогераў", — пішуць "Рэпарцёры без межаў". 

У дакуменце адзначаецца, што ў 2016 годзе пераследаваліся нешматлікія журналісты. Але "зацішша скончылася ў сакавіку 2017 года, калі беспрэцэдэнтная хваля пратэстаў прывяла да істотнага разгрому".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі