У рэйтынгу самых шчаслівых краін свету Беларусь займае 75-е месца

У рэйтынгу самых шчаслівых краін свету Беларусь займае 75-е месца

Апублікаваны рэйтынг самых шчаслівых краін свету. Паводле апошняй справаздачы The World Happiness Report, Беларусь у ім займае 75-е месца з 153 краін. Год таму наша краіна была 81-й.

Самыя шчаслівыя краіны свету — Фінляндыя, Данія і Швейцарыя. Літва — 41-я, Польшча — 43-я, Латвія — 57-я, Расія — 73-я, Украіна — 123-я. Самая нешчаслівая краіна — Афганістан.

Даклад The World Happiness Report штогод рыхтуецца структурамі ААН. Пры гэтым улічваюцца самыя розныя паказчыкі: сацыяльная падтрымка насельніцтва, карупцыя ў краіне, працягласць жыцця людзей і г. д.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі