У расійскім Варонежы прагрымеў выбух
Наступствы інцыдэнта з беспілотнікам ў Варонежы / @bazabazon
Расійскія тэлеграм-каналы паведамляюць пра выбух у Варонежы, а таксама публікуюць фота пашкоджанага шматпавярховага жылога дома. Паведамляецца, што ў шматпавярховік урэзаўся беспілотнік. Паводле папярэдніх звестак, пацярпелі некалькі чалавек. У доме прабітая сцяна, адзін балкон разбураны, яшчэ некалькі пашкоджаныя.
У апошнія месяцы ў Расіі пачалі часцей адбывацца інцыдэнты з беспілотнікамі. Адзін з самых вялікіх нападаў быў здзейснены ў канцы траўня на Маскву. Тады адразу некалькі беспілотнікаў ўрэзаліся ў жылыя дамы, частка жыхароў з гэтых дамоў была эвакуяваныя.
Нагадаем, у лютым 2022 года Расія напала на Украіну. І працягвае бамбаваць у тым ліку гарады і цывільныя аб'екты. Толькі за мінулыя суткі расіяне нанеслі 7 ракетных і 43 авіяцыйных ўдараў, здзейснілі 79 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню па пазіцыях ўкраінскіх войскаў і населеных пунктах, гаворыцца ў ранішняй зводцы Генштаба УСУ. Ёсць пацярпелыя сярод мірнага насельніцтва.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.