У Расіі згарэў дом з 11 замежнымі рабочымі

У Расіі згарэў дом з 11 замежнымі рабочымі

У Асінаўскім раёне Томскай вобласці Расіі згарэў дом з 11 замежнымі рабочымі. Здарэнне адбылося ў пасёлку Прычулымскі каля 4-й гадзіны раніцы 21 студзеня. Калі на месца прыехалі ратавальнікі, аднапавярховы драўляны будынак быў цалкам ахоплены агнём. З дома змаглі выратавацца толькі два чалавекі, целы астатніх знайшлі на месцы пажару. Асобы загінулых высвятляюцца. Прычына пажару пакуль невядомая, інфармуе 70.mchs.gov.ru.

Вядома, што у Томскай вобласці загінулі грамадзяне Узбекістана.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі