У Расіі распрацавана схема лячэння каранавірусу супрацьмалярыйным прэпаратам

Unaids.org
Unaids.org

У Расіі прадстаўлены лек для лячэння каранавірусу, паведамляе федэральнае медыка-біялагічнае агенства. Гаворка ідзе пра супрацьмалярыйны прэпарат мефлахін, на аснове якога спецыялісты навукова-вытворчага цэнтра "Фармзащита" ФМБА Расіі распрацавалі схему лячэння з улікам кітайскага і французскага досведу. Распрацоўкі праведзены з улікам рэкамендацый СААЗ і прапанаваны расійскаму Міністэрству аховы здароўя для лячэння хворых COVID-19.

Па словах кіраўніцы ФМБА Веранікі Скварцовай, таксама вядзецца праца "па стварэнні на аснове мефлахіна эфектыўнай і бяспечнай схемы прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі, якая дасць магчымасць не толькі пераадолець пік захворвання, але і эфектыўна кантраляваць яго ў будучыні".

На 28 сакавіка ў Расіі каранавіруснай інфекцыяй заразілася 1264 чалавекі, за суткі выяўлена 228 новых выпадкаў. Шэсць чалавек памерлі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі