Вы тут

У Расіі могуць стварыць рэестр "таксічнага кантэнту" ў інтэрнэце

"Таксічны кантэнт"? / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Расіі могуць стварыць рэестр "таксічнага кантэнту" ў інтэрнэце. "У мэтах абароны непаўналетніх". Падумаць над гэтым праектам сваёй Адміністрацыі даручыў расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін. Рашэнне мусіць быць прынятае да 1 чэрвеня 2022 года.

Як піша "Новая газета", з ініцыятывай стварэння ў РФ рэестра "таксічнага кантэнту" ў інтэрнэце летась выступіў Ігар Ашманаў, кіраўнік кампаніі "Крыбрум", якая займаецца аналітыкай сацсетак (таксама ён уваходзіць у Савет па правах чалавека пры прэзідэнце Расіі). Па ідэі аўтара, туды могуць увайсці рэсурсы аб ЛГБТ і радыкальным фемінізме, публікацыі пра гвалт, небяспеку вакцынацыі, адмову ад нараджэння дзяцей, заафілію. Такі кантэнт прапануецца блакаваць і паніжаць у рэйтынгах. Ашманаў лічыць, што варта ўвесці шкалу таксічнасці кантэнту — ад забароненага да непажаданага. Атрымліваецца, што Пуціна прапанова зацікавіла.

У Расіі на працягу апошняга дзесяцігоддзя дзейнічае рэестр забароненых сайтаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.