У Расіі мінулай ноччу гарэлі два НПЗ

Пажар на Ільскім НПЗ / @kondratyevvi
Пажар на Ільскім НПЗ / @kondratyevvi

Мінулай ноччу пажары здарыліся адразу на двух нафтаперапрацоўчых заводах Расіі. У Растоўскай вобласці агонь тушылі на тэрыторыі Навашахцінскага НПЗ. Са слоў губернатара рэгіёну Васіля Голубева, "у канструкцыі міжцэхавай эстакады завода ўрэзаўся беспілотны лятальны апарат, пасля чаго ён выбухнуў". Агонь ужо патушылі, ахвяр няма.

Другі пажар адбыўся ў Краснадарскім краі. Тут гарэў рэзервуар Ільскага нафтаперапрацоўчага завода. "Працуюць пажарныя разлікі і супрацоўнікі МНС у складзе 48 чалавек і 16 адзінак тэхнікі", —  пісаў ноччу губернатар расійскага рэгіёна Веніямін Кандрацьеў. Ён нагадаў, што гэта ўжо другая неспакойная ноч у рэгіёне. Учора гарэў рэзервуар з нафтапрадуктамі ў пасёлку Вална ў Тэмрукскім раёне.

Тэлеграм-канал BAZA удакладняе, што мясцовыя жыхары сёння ноччу перад пажарам чулі тры выбухі, "як мяркуецца, з тэрыторыі завода".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі