У пятніцу ў Беларусі знізіліся курсы долара і еўра

У пятніцу ў Беларусі знізіліся курсы долара і еўра

У пятніцу, 14 кастрычніка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,9305 да 1,9251 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,1255 да 2,1201. Курс расійскага рубля вырас, 100 расійскіх рублёў цяпер каштуюць 3,0573 беларускага (у чацвер — 3,0478).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,03%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у чацвер, 13 кастрычніка, курс долара ЗША вырас — з 1,9189 да 1,9305 беларускага рубля, вырас і курс еўра — з 2,1187 да 2,1255.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі