Вы тут

У пятніцу ў Беларусі невялікі снег чакаецца толькі ўначы

8 красавіка ў Мінск вярнулася зіма / TUT.by

У пятніцу, 9 красавіка, у Беларусі невялікі снег чакаецца толькі ўначы. Сіноптыкі папярэджваюць, што ўдзень месцамі на паўночным захадзе краіны парывы ветру будуць дасягаць 15-18 м/с.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад 0 да -5 градусаў (у Мінску — ад 0 да -2), у дзённыя гадзіны — ад +7 да +12 (у сталіцы — 8-10 цяпла). Пацяпленне прагназуецца на выхадныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.