У пятніцу назавуць найлепшага настаўніка Мінска

У пятніцу назавуць найлепшага настаўніка Мінска

У пятніцу назавуць найлепшага настаўніка Мінска. Вынікі гарадскога конкурса прафесійнага майстэрства будуць урачыста падведзеныя ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. У цырымоніі паўдзельнічаюць прадстаўнікі педагагічнай грамадскасці і мясцовых уладаў, паведамляе БЕЛТА.

У двух турах конкурса педагогі прадэманстравалі талент і творчасць у складаных конкурсных выпрабаваннях. Гэта — адкрыты ўрок у незнаёмым класе, апісанне інавацыйнага педагагічнага вопыту, майстар-клас для настаўнікаў. Конкурс прафесійнага майстэрства “Сталічны настаўнік — сталічнай адукацыі” арганізаваў Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі