У Пружанах супрацоўнік РАЎС загінуў ад удара токам

У Пружанах ад удару электратоку загінуў 29-гадовы мясцовы жыхар, супрацоўнік дэпартамента аховы Пружанскага раённага аддзела ўнутраных спраў. Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры Пружанскага раёна, трагедыя адбылася 6 жніўня каля 13.00.

Па папярэдняй інфармацыі, мужчына фарбаваў страху сваёй хаты і выпадкова дакрануўся да электрапровада пад напругай. Ад разраду ён загінуў на месцы. Цела мужчыны знайшлі суседзі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі