Вы тут

У прэм'ер-міністра Сяргея Румаса будзе новы прэс-сакратар

Уладзіслаў Сычэвіч / government.by

У прэм'ер-міністра Сяргея Румаса будзе новы прэс-сакратар. Уладзіслаў Сычэвіч, які займаў гэтую пасаду тры гады, днямі вызвалены ад яе. Распараджэнне прэм'ера ад 15 красавіка 2019-га № 102р уключанае ў Нацыянальны рэестр, але не апублікаванае.

Сычэвіч працяглы час працаваў журналістам Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. У прэс-службе ўрада быў з лета 2015 года. Прэс-сакратаром прэм'ер-міністра прызначаны ў красавіку 2016 года (некалькі месяцаў пасля сыходу Вольгі Доўгай быў выконваючым абавязкі прэс-сакратара). Тады ўрад ачольваў Андрэй Кабякоў, якога ў жніўні 2018-га змяніў Сяргей Румас.

На наступным тыдні Уладзіслаў Сычэвіч выйдзе на новае месца працы.