Вы тут

У Польшчы выпусцілі марку, прысвечаную абароне мяжы з Беларуссю

Канверт з маркай / twitter.com/PocztaPolska

Пошта Польшчы накладам 5 мільёнаў асобнікаў выпусціла марку, прысвечаную абароне мяжы з Беларуссю. На ёй намаляваны нашыўкі ўзброеных сіл, памежнікаў і паліцыі.

Варшава праводзіць агульнанацыянальную кампанію "Станем сцяной за польскі мундзір" — у падтрымку польскага войска. Нядаўна Нацбанк Польшчы выпусціў калекцыйную манету, прысвечаную абароне мяжы з Беларуссю ў 2021 годзе. Летась тысячы мігрантаў спрабавалі прарвацца ў Польшчу з Беларусі. Іх групы дагэтуль нелегальна пераходзяць мяжу. Польшча, як і ўвесь ЕС, ускладае адказнасць за міграцыйны крызіс на афіцыйны Мінск.

Марка / twitter.com/PocztaPolska

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.