У Польшчы пачынаюцца перамовы паміж уладамі і мытнікамі, якія страйкуюць

Пачынаюцца перамовы паміж міністэрствам фінансаў Польшчы і супрацоўнікамі мытні, якія пратэстуюць супраць вельмі нізкіх заробкаў.  Многія мытнікі, якія дамагаюцца паляпшэння ўмоваў працы, адмаўляюцца выходзіць на свае працоўныя месцы. У выніку на беларуска-польскай і польска-ўкраінскай межах узніклі вялікія чэргі аўтамабільнага транспарту.

Міністр фінансаў Польшчы Яцэк Растоўскі заявіў, што праблемы мытнікаў, да якіх доўгія гады не было належнай увагі, будуць вырашаныя. Таксама міністр дадаў, што “неабходна палепшыць становішча людзей, якія пакутуюць ў чэргах на мяжы”.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі