У Польшчы амаль на 40% вырасла колькасць застрахаваных беларусаў

Беларусаў у Польшчы становіцца ўсё больш

Беларусаў у Польшчы становіцца ўсё больш / Еўрарадыё

У канцы чэрвеня 122 тысячы беларусаў былі зарэгістраваныя ў польскім упраўленні сацыяльнага страхавання (ZUS). Гэта на 38,8% больш у параўнанні з годам раней.

Такія дадзеныя прыводзіць ZUS у справаздачы аб фінансавым становішчы Фонду сацыяльнага страхавання ў першай палове 2023 года.

Усяго да канца чэрвеня 2023 года ў ZUS было зарэгістравана 1 094 000 замежнікаў. Гэта значыць беларусы складаюць больш за дзясятую частку ад усіх.

Самая вялікая група сярод замежнікаў у ZUS — украінцы — 68,4% ад усіх.

Паводле падлікаў экспэртаў BEROC, за 2021-2022 гады з Беларусі ў Еўрасаюз пераехала ад 143,6 тысячы да 170,9 тысячы чалавек.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі