У Польшчы аб'явілі пра першую смерць ад каранавіруса
У Польшчы аб'явілі пра першую смерць ад каранавіруса. У чацвер у бальніцы ў Познані памерла 57-гадовая жанчына, паведамляе poznan.wyborcza.pl.
Жанчына, заражаная каранавіруснай інфекцыяй, была шпіталізаваная ў нядзелю. У яе мужа і дачкі таксама выявілі COVID-19, але іх стан ацэньваецца, як "добры".
У свеце налічваецца амаль 128 тысяч заражаных каранавірусам. У Польшчы — 47, у Беларусі — 12. Колькасць памерлых складае 4717 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.