У полацкай краме прадаюць туалетную ваду ў выглядзе iPhone
![У полацкай краме прадаюць туалетную ваду ў выглядзе iPhone](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/parfuma-2706.jpg.webp?itok=oVWi3QR5)
Жаночая туалетная вада ў тары, якая імітуе iPhone, з'явілася ў полацкіх крамах, піша tut.by. Фатаздымак гэтай незвычайнай парфумы даслаў мясцовы жыхар.
Як бачна, стваральнікі дызайну натхняліся даволі старой мадэллю — iPhone 4.
Каштуе такая туалетная вада ў Полацку амаль 43 рублі.
Дарэчы, сама парфума — расійскага паходжання. У інтэрнэт-крамах яе прадаюць за 800-860 расійскіх рублёў (каля 26-27 беларускіх) — у паўтара раза танней, чым у Полацку.
![У полацкай краме прадаюць туалетную ваду ў выглядзе iPhone](/sites/default/files/paragraphs/image/parfuma-2706.jpg)
Фота: tut.by