У Пінску з'явіліся фальшывыя кітайскія юані

Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной міліцыі, 24-гадовы жыхар Пінскага раёну прад'явіў замежныя грошы ў адным з гарадскіх банкаў. Купюра наміналам у 100 юаняў апынулася несапраўднай. Супрацоўнікі банку выклікалі міліцыю, і хлопца на месцы затрымаў патруль.


Затрыманы заявіў, што грошы яму дасталіся ў спадчыну ад памерлай бабулі. Іх ён нібыта знайшоў у скарбонцы, а пра тое, што падробленыя, не ведаў.


Праваахоўнікі распачалі крымінальную справу. Калі вяскоўца прызнаюць вінаватым у вырабленні фальшывых грошай, яму пагражае да 7 год пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі