У Пінску зрабілі платным уезд на мясцовыя могілкі

Платным стаў уезд на пінскія могілкі. Адміністрацыя тлумачыць такое рашэнне жаданнем знайсці дадатковыя сродкі для іх утрымання. Цяпер кіроўца аўтамабіля мусіць заплаціць 2210 рублёў.  Пінскія гарадскія могілкі знаходзяцца ў 10 кіламетрах ад горада, у вёсцы Пасянічы. Таму шмат пінчукоў прыязжаюць наведаць сваіх памёрлых на ўласных аўто.

Калі наведвальнікі могілак не пажадаюць аддаць грошы, то аўтамабіль давядзецца пакінуць за брамай. Пешы ўваход застаўся для пінчукоў бясплатным.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі