У Пінску пяцігадовая дзяўчынка трапіла пад колы аўтамабіля

У Пінску пяцігадовая дзяўчынка трапіла пад колы аўтамабіля

У Пінску пяцігадовая дзяўчынка трапіла пад колы аўтамабіля БМВ. Няшчасны выпадак адбыўся каля 20.30 у сераду, 8 чэрвеня. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, дзіця раптоўна выбегла на праезную частку. 26-гадовы кіроўца не змог пазбегнуць сутыкнення.

Дзяўчынка атрымала шматлікія траўмы жывата, твару, рук і ног. Яе шпіталізавалі ў Пінскую цэнтральную бальніцу. Праводзіцца расследаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі