Вы тут

У Пінску пацыентка з пнеўманіяй выпала з 10-га паверха лякарні

Цэнтральная лякарня ў Пінску / clinicsbel.by

Новае здарэнне ў цэнтральнай лякарні ў Пінску. У красавіку з балкона 5-га паверха выпаў і загінуў мужчына. У чэрвені новая ахвяра: пацыентка з пнеўманіяй выпала з акна 10-га паверха. Яна загінула.

Здарэнне адбылося 17 чэрвеня, але вядома пра яго стала толькі цяпер. Жанчына паступіла на лячэнне 16 чэрвеня. Ёй паставілі дыягназ "пазабальнічная пнеўманія". Праз некалькі гадзін пінчанка выпала з акна.

"Уночы на 17 чэрвеня з 10-га паверха УАЗ "Пінская цэнтральная бальніца" выпала 49-гадовая жанчына. У выніку падзення яна атрымала цялесныя пашкоджанні і памерла на месцы здарэння", — такі каментар выданню "Медыя-Палессе" даў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.

Пінскі міжраённы аддзел СК праводзіць праверку.

Пнеўманія — частае наступства заражэння каранавіруснай інфекцыяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.