У Піцеры вялікі пажар у раёне нафтабазы

Пажар у Піцеры

Пажар у Піцеры / t.me/mchs_official

Раніцай 3 верасня ў Санкт-Пецярбургу пачаўся пажар у раёне нафтабазы "Ручаі".

У Чырвонагвардзейскім раёне гарыць ангар на плошчы 800 кв. метраў. Інфармацыі аб пацярпелых на гэты момант няма, — паведамляе МНС Расіі.

В Питере большой пожар в районе нефтебазы
Пажар каля нафтабазы / t.me/mchs_official

Узгаранні на аб'ектах, звязаных з прамысловасцю, адбываюцца ў Расіі рэгулярна з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.

Здарэнне супала з тым, што ў аэрапортах Масквы па незразумелых прычынах было адменена або затрымана больш за 40 рэйсаў, а Кіеўскі вакзал эвакуіравалі з-за паведамлення пра пагрозу выбуху.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі