У першай прамове мітрапаліт Веніямін назваў падзеі ў Беларусі журботнымі

У першай прамове мітрапаліт Веніямін назваў падзеі ў Беларусі журботнымі

Мітрапаліт Веніямін, патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у свята Мінскага абраза Божай Маці выступіў з першай прамовай на новай пасадзе. 

Ён адзначыў, што яго зварот "паходзіць ад болю сэрца за родны народ і нашу зямлю, ад любові да ўсіх вас". Мітрапаліт заявіў, што ад часу Вялікага посту да сённяшніх дзён мы адчуваем смутак і перажыванні. "Мы шукаем выхад і пакуль не знаходзім", — заявіў ён. 

Пасля гэтага ён зацытаваў вядомага хрысціянскага пісьменніка Клайва Льюіса, аўтара казкі пра краіну Нарнію: "Бог звяртаецца да чалавека шэптам любові, а калі ён не пачуты — голасам сумлення. Калі чалавек не чуе голасу сумлення, то Бог звяртаецца праз рупар пакутаў"

Мітрапаліт заявіў, што нам трэба вярнуць мір на нашу зямлю і ў свае сэрцы. Ён заклікаў тры дні Успенскага посту нястомна маліцца. "Апошнія журботныя падзеі ў нашай Айчыне адбыліся ад таго, што сэрцы нашыя схіліліся ў нядобры бок, ад таго, што святло Хрыстова не змагло заззяць у гэты цёмны час, калі выявіўся грэх беззаконня", — сказаў кіраўнік БПЦ. 

На яго думку, нашаму грамадству найперш патрэбныя перамены ў розумах — "змена сэрцаў ад зла да дабра, ад хлусні да праўды, ад падзелу да яднання, ад асуджэння да разумення".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі