У пажары на ферме ў Барысаўскім раёне загінулі 18 цялятаў
Двойчы выязджалі ратавальнікі Міншчыны на пажары на малочна-таварных фермах 4 чэрвеня, паведамляе прэс-служба МНС.
У Смалявіцкім раёне гарэла ферма ў вёсцы Грыва. Пра пажар ратавальнікам паведаміў работнік фермы.
На месцы выкліку супрацоўнікі МНС пабачылі, што гарыць салома на плошчы 20 кв. м і дах цялятніка. Да прыбыцця ратавальнікаў работнікі фермы вывелі 24 каровы і спрабавалі справіцца з агнём. Жывёлы пры здарэнні не пацярпелі.
А ў вёсцы Малая Ухалода Барысаўскага раёна загарэлася словам ў фермерскай гаспадарцы. Ратавальнікі разам з работнікамі фермы эвакуявалі 16 галоў буйной рагатай жывёлы і чатырох цялятаў. Аднак 18 цялятаў, якія знаходзіліся ў дашчаных інкубатарах каля будынка фермы, загінулі ад пажару.
Фота: mchs.gov.by