У Паўночнай Карэі знялі ролік пра знішчэнне амерыканскага авіяносца
![У Паўночнай Карэі знялі ролік пра знішчэнне амерыканскага авіяносца](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/3e79dfdd00000578-4333616-image-a-9_1490062570079.jpg.webp?itok=AKx73wsC)
У Паўночнай Карэі знялі відэаролік пра знішчэнне амерыканскіх самалётаў і авіяносца. Як піша брытанскае выданне Daily Mail, ён з'явіўся ў той час, калі абвастрыліся адносіны паміж Пхеньянам і Вашынгтонам. "Нож праткне горла авіяносца, а бамбардзіроўшчык ўпадзе з неба, збіты патокам агню", — гаворыць дыктар у роліку. Дарэчы, у ім паўночнакарэйскія прапагандысты выкарысталі відэаматэрыялы вучэнняў арміяў Паўднёвай Карэі і ЗША.