У Паўднёвай Караліне адкрыецца парк герояў рок-н-рола

У Злучаных Штатах збіраюца адкрыць тэматычны парк забаваў, прысвечаны героям рок-н-рола. Комплекс пачне дзейнічаць вясной будучага году ў Мэрылін Біч, гэта Южная Караліна. Як паведамляецца, пад забаўляльны комплекс адвялі 150 акраў зямлі. Кожны дзень ён будзе прымаць каля 30 тысячаў наведвальнікаў.

Дадам, што будаўніцтва парка стартавала ў чэрвені мінулага году з адкрыцця сімвалічнай скульптуры – своеасаблівай інтэрпрэтацыі Mount Rushmore. Хто не ведае — гэта скульптура з выявай чатырох прэзідэнтаў ЗША: Джорджа Вашынгтана, Томаса Джэферсана, Тэадора Рузвельта і Аўраама Лінкальна. Дык вось, у парку замест палітыкаў знаходзяцца выявы Джымі Хендрыкса, Джона Ленана, Боба Марлі і Элвіса Прэслі.

Парк будзе пабудаваны па ліцэнзіі кампаніі Hard Rock International, якая валодае сеткай «хард-рок кафэ» і «хард-рок гатэляў» па ўсім свеце. Галоўным атракцыёнам рок-парка стануць 150-футавыя амерыканскія горкі са «схілам» у творчасць Led Zeppelin. Што гэта значыць, ніхто не можа растлумачыць, але менеджэры парку абяцаюць, што наведвальнікі атракцыёну адчуюць сапраўднае «пагружэнне ў музыку Цэпелінаў».

Фота www.gibson.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі