У панядзелак будзе цёпла і амаль без ападкаў

У панядзелак будзе цёпла і амаль без ападкаў

У бліжэйшыя суткі, 5 лістапада, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е без істотных ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах будзе слабы туман.

Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, умеркаваны.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1-6 градусаў цяпла, на паўднёвым захадзе — 7-9 градусаў вышэй за нуль, пры праясненнях месцамі па краіне ад 0 да мінус 2 градусаў.

Удзень будзе ад 8 да 14 градусаў цяпла, у паўднёва-заходніх раёнах паветра прагрэецца да 16 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі