У панядзелак будзе 20-26 цяпла

У панядзелак будзе 20-26 цяпла

У бліжэйшыя суткі, 9 ліпеня, у Беларусі будзе надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Пераважна на паўночным усходзе чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы і раніцай месцамі будзе слабы туман.

Вецер — паўночна-заходні: слабы ўначы і ўмеркаваны ўдзень.

Тэмпература паветра ўначы складзе 10-16 градусаў са знакам плюс, удзень — 20-26 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі