Вы тут

У палітзняволенай Анжалікі Борыс пагоршыўся стан здароўя

Анжаліка Борыс / фота з сацсетак​

У кіраўніцы незарэгістраванага "Саюза палякаў у Беларусі" (СПБ) Анжалікі Борыс сур'ёзна пагоршыўся стан здароўя, паведамляюць праваабаронцы са спасылкай на СПБ. Яна знаходзіцца ў зняволенні з сакавіка. Днямі стала вядома, што ёй зноў працягнулі тэрмін утрымання пад вартай — да 25 студзеня 2022 года.  

"З апісанняў вонкавага выгляду Анжалікі Борыс відаць, што яна выглядае вельмі змучанай, у яе зямліста-жоўты колер скуры, што можа сведчыць пра хваробу печані. Таксама ў яе інтэнсіўна выпадаюць валасы", — расказалі ў "Саюзе палякаў у Беларусі".

Борыс мае патрэбу ў тэрміновым аглядзе лекара і ў правядзенні шэрагу абследаванняў, у тым ліку УГД. Праваабаронцы нагадваюць, што кіраўніца СПБ пакутуе на цяжкую хваробу страўнікава-кішачнага тракту і печані.

Нагадаем, Борыс, а таксама гродзенскі журналіст Анджэй Пачобут і яшчэ некалькі актывістаў СПБ былі затрыманыя ў канцы сакавіка 2021 года. Іх затрымалі ў межах крымінальнай справы аб распальванні нянавісці (ч .3 арт. 130 КК РБ). У канцы траўня траіх затрыманых па гэтай справе:  Ірэну Бярнацкую, Марыну Цішкоўскую і Ганну Панішаву  вывезлі з Беларусі ў Польшчу.  Анжаліка Борыс і Андрэй Пачобут з'язджаць адмовіліся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.