У пачатку таргоў долар вырас адразу на 500 рублёў

У пачатку таргоў долар вырас адразу на 500 рублёў

26 студзеня ў пачатку таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы долар вырас адразу на 501 рубель — да 21 247, еўра — на 653 рублёў і складае 23 078. А вось расійскі рубель патаннеў — на 6,68, ён складае 259,92 беларускага.

Аслабленне беларускага рубля, які ўмацоўваўся на таргах у пятніцу і панядзелак, гэта рэакцыя на чарговае зніжэнне коштаў на нафту.

Нацбанк установіць новыя курсы валют на працягу бліжэйшых двух гадзінаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі