У Оршы затрымалі паляка, якога шукаў Інтэрпол

У Оршы (Віцебская вобласць) затрыманы грамадзянін Польшчы, які знаходзіўся ў міжнародным вышуку за злачынства, здзейсненае ў Нямеччыне. Мужчыну абвінавачваюць у нанясенні цяжкіх цялесных пакалечанняў. Паляка ў Беларусі знайшлі нечакана – ён ажаніўся з жыхаркай Оршы і падаў у міліцыю дакументы на рэгістрацыю па месцы жыхарства. Падчас праверак высвятлілася, што мужчыну вышуквае Інтэрпол.

Злачынцу адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання. У бліжэйшы час яго плануюць перадаць уладам Нямеччыны.

"Вечерний Минск"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі