У ноч на 7 чэрвеня ў Беларусі чакаюцца слабыя замаразкі

У ноч на 7 чэрвеня ў Беларусі чакаюцца слабыя замаразкі

7 чэрвеня ў Беларусі надвор'е будзе пераважна без ападкаў. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Па прагнозах сіноптыкаў, вецер будзе паўночны 3-8 метраў за секунду. Тэмпература паветра ўначы чакаецца +1...+7 градусаў. У некаторых раёнах чакаюцца замаразкі ад нуля да двух градусаў ніжэй за нуль.

Удзень тэмпература паветра будзе ад 14 да 20 градусаў са знакам "плюс".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі