У некаторых абменніках зноў з'явіліся долары і еўра

Нягледзячы на заяву Нацбанка пра тое, што банкі не змогуць купляць валюту для абменнікаў, набыць долары і еўра аказалася даволі проста. Да таго ж вялікіх чэргаў каля кас у аўторак удзень не назіралася.

Так і еўра, і долары можна купіць у абменніку насупраць чыгуначнага вакзала. На самім вакзале можна свабодна купіць долары, а еўра няма. Праўда, набывае там мала хто, многія здаюць і купляюць расійскія рублі. У абменніку на вуліцы Кірава таксама можна купіць долары і еўра.

Кажа жанчына, якая змагла купіць долары: "Я зараз купіла. Таму здзіўляюся, чаму такі ажыятаж запусцілі. У інтэрнэце прайшоў радок, што з 16-га будзе 3800, значыць некаму гэта было выгадна. Такі быў бум, дзіцяці трэба ехаць адпачываць на вакацыях, а валюту купіць было немагчыма. А цяпер усё прыходзіш і купіў".

У валютнай касе Нацбанка долары таксама ёсць, і таксама як і паўсюль па курсе 3060 (пакупка), 3080 (продаж). Карэспандэнту Еўрарадыё сказалі, што могуць прадаць нават 10 тысяч. Чарга ў Нацбанку ёсць, але не вялікая.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі