21 сакавіка каля 13-й гадзіны ў Наваполацку на адным з скрыжаванняў грузавік МАЗ сутыкнуўся ў аўтобусам. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Віцебскай вобласці, кіроўца грузавіка "пры павароце налева на дазваляльны сігнал святлафора не саступіў дарогу кіроўцу аўтобуса, які рухаўся ў сустрэчным кірунку прама". Пашкоджанні атрымаў і легкавік Mitsubishi, які ехаў за МАЗам.
Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых сярод людзей няма. На месца аварыі прыязджалі медыкі, якія аглядалі яе ўдзельнікаў. Нікога не сталі шпіталізаваць.

