У наступным годзе БНТУ скароціць тэрмін навучання для студэнтаў

У наступным годзе БНТУ скароціць тэрмін навучання для студэнтаў

З наступнага навучальнага года ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце тэрмін навучання будзе скарочаны для большасці спецыяльнасцяў. Пра гэта заявіў першы прарэктар БНТУ Георгій Вяршына ў каментары агенцтву БЕЛТА.

Па яго словах, скарачэнне тэрмінаў не закране тольк 14 спецыяльнасцяў, у тым ліку звязаных з горнай справай і атамнай энергетыкай. Вяршына патлумачыў, што ўжо цяпер перапрацоўваюцца навучальныя планы па тэхналагічным, эканамічным, бізнес-кірунках. Скараціць тэрмін навучання дазваляе ўкараненне ў навучальны працэс інфармацыйных, лічбавых тэхналогій.

Дарэчы, на пачатку 2017 года міністр адукацыі Ігар Карпенка казаў пра скарачэнне тэрмінаў навучання па некаторых спецыяльнасцях у ВНУ. У Беларусі ўжо ёсць прыклады, калі падрыхтоўка спецыялістаў займае 4-4,5 года. Але, дадаў Карпенка, ёсць яшчэ каля 50 спецыяльнасцяў, дзе можна перавесці студэнтаў на такі ж тэрмін навучання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі