У Мытным саюзе забаранілі карункавыя майткі

Пра гэта заявіў міністр па пытаннях тэхнічнага рэгулявання Еўразійскай эканамічнай камісіі Валерый Карашкоў. Забарона была выкліканая тым, што гэтая прадукцыя не адпавядае тэхрэгламенту Мытнага саюза.



“Усе патрабаванні не новыя, яны ўжо існавалі. Калегі павінны былі згодна з імі увозіць прадукцыю. А яны зрабілі выгляд, што для іх яны новыя. Трэба, значыць, разабрацца, як раней яны ўвозілі прадукцыю”, — сказаў Карашкоў, адказваючы на пытанне ІТАР-ТАСС.



Калі змены ў тэхрэгламент не ўнясуць, карункавыя майткі з сінтэтычных матэрыялаў знікнуць з продажу ўжо 1 ліпеня 2014 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі