У Мінюст пададзены дакументы на рэгістрацыю "Асамблеі НДА"

У Міністэрства юстыцыі 6 сакавіка пададзены дакументы на рэгістрацыю Асацыяцыі "Асамблея недзяржаўных дэмакратычных аб'яднанняў".
Як паведаміў на прэс-канферэнцыі адзін з членаў рабочай групы Асамблеі няўрадавых арганізацый, Сяргей Мацкевіч, спачатку павінна быць зарэгістравана арганізацыя, а затым у яе склад могуць увайсці зацікаўленыя няўрадавыя арганізацыі, якія раздзяляюць дэмакратычныя каштоўнасці.

Сярод заснавальнікаў асацыяцыі — Цэнтр "Супольнасць", Цэнтр па правах чалавека, Беларускі Хельсінкскі камітэт. Паводле слоў С.Мацкевіча, гэта другая спроба зарэгістраваць асацыяцыю. Першая была зроблена ў 2002 г. Тады Мінюст праз паўтара года адмовіў у гэтым. Заяўнікі безвынікова абскардзілі гэтае рашэнне.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі