У Мінску з’явіўся бясплатны тэлефонны сервіс добрых пажаданняў

У Мінску з’явіўся бясплатны тэлефонны сервіс добрых пажаданняў

У Мінску з’явіўся бясплатны тэлефонны сервіс добрых пажаданняў. Кожны ахвочы можа зайсці на сайт Allsmiles.by і пакінуць там заяўку: напрыклад, гэта можа быць просьба перадаць сябру, што ён здасць экзамен або пажадаць блізкаму чалавеку добрага дня. Пасля гэтага на пазначаны ў заяўцы нумар тэлефона паступае званок і адрасат атрымлівае добрае пажаданне.

Аўтар ідэі, якога завуць Уладзімірам, распавёў Onliner.by, што любіць радаваць людзей, здзіўляць і рабіць сюрпрызы, таму і вырашыў запусціць такі праект. У яго камандзе пакуль толькі тры чалавекі — двое хлопцаў і дзяўчына. Уладзімір кажа, што некаторыя людзі, якім тэлефануюць па замове іх сяброў, нават раздражняюцца, але большасць людзей рэагуе станоўча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі