У Мінску з’явіліся вуліцы Янкі Брыля і Льва Сапегі, знікла вуліца Берсана

У Мінску з’явіліся вуліцы народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля і канцлера Вялікага княства Літоўскага Льва Сапегі. Такое рашэнне, на прапанову Таварыства беларускай мовы і шэрагу дзеячоў культуры, прыняў Мінскі гарсавет (“за” прагаласавалі 37 дэпутатаў з 44). Згаданыя вуліцы зараз будуюцца ў мікрараёне Міхалава.

Таксама ў Мінску знікла вуліца Берсана, якая месцілася каля Чырвонага касцёла. Цяпер яна носіць імя Эдварда Вайніловіча, вядомага беларускага мецэната, які ў пачатку ХХ стагоддзя падтрымліваў нацыянальны рух, пабудаваў згаданы касцёл.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі