У Мінску з'явіліся новыя грамадскія кропкі Wi-Fi-доступу

Белтэлекам паведаміў аб уводзе ў эксплуатацыю дзвюх новых кропак бесправаднога доступу па тэхналогіі Wi-Fi у Мінску. Дзве новыя кропкі доступу ў Менску з'явіліся ў гасцініцы "Ля фантана" і ў лядовым палацы хакейнага клуба «Юнацтва-Мінск». Нагадаем, што ў той жа час ужо некалькі тыдняў не функцыянуе самы папулярны сталічны "хот-пункт" на чыгуначным вакзале. Аднак аператар устрымліваецца ад каментароў на гэты конт і тэрміны аднаўлення доступу на вакзале не называе.

Агулам у Мінску дзейнічаюць 44 кропкі доступу бесправаднога доступу byfly, усталяваныя на 25 аб'ектах. Па паведамленнях Белтэлекаму, бясплатная доследная эксплуатацыя Wi-Fi у сталіцы працягнецца да новага года.

TUT.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі