У Мінску з'явілася яшчэ адна вуліца, дзе ўначы абмежаваны рух матацыклаў

Супрацоўнік ДАІ правярае дакументы ў матацыкліста / sb.by

Супрацоўнік ДАІ правярае дакументы ў матацыкліста / sb.by / sb.by

Рух матацыклаў, якія часам ствараюць сур'ёзны шум, вечарам і ноччу будзе абмежаваны яшчэ і на вуліцы Леніна ў Мінску — на ўчастку ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Ульянаўскай. Гэта зроблена, як кажуць у ДАІ, "для стварэння камфортных умоў гараджан і жыхароў сталіцы" і "у сувязі з паступаючымі шматразовымі скаргамі грамадзян". Адпаведныя дарожныя знакі абяцаюць усталяваць па вуліцы Леніна да канца тыдня. Аб'язджаць гэты ўчастак у ДАІ прапануюць па вуліцах Янкі Купалы, Свярдлова, Бабруйскай і Аранскай.

Нагадаем, зараз абмежаванні на рух матацыклаў вечарам і ноччу дзейнічаюць на праспекце Незалежнасці на ўчастку ад плошчы Перамогі да вуліцы Свярдлова. Для гэтых транспартных сродкаў праспект зачынены з 22:00 да 6:00.

Уладальнікі матацыклаў, якія любяць шумна паганяць па гарадскіх вуліцах у начны час, ужо шмат гадоў выклікаюць незадаволенасць жыхароў сталіцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі