У Мінску знайшлі 85-гадовага мужчыну, зніклага колькі дзён таму

У Мінску знайшлі 85-гадовага мужчыну, зніклага колькі дзён таму

У Мінску знайшлі 85-гадовага мужчыну, зніклага колькі дзён таму. Генадзь Фёдаравіч Масюк знік 24 траўня —  увечары ён вяртаўся дадому ў Мінск з вёскі Лашаны. Ад прыпынку “2-е кальцо” паехаў аўтобусам №29 да Камароўкі. Пасля паехаў дадому, але згубіўся.

Звестак пра мужчыну не было двое сутак. Валанцеры пошукава-выратавальнага атраду “Анёл” папярэджвалі, што ён можа мець правалы ў памяці.

Знайшлі пенсіянера ўвечары 26 траўня. Ён быў жывы. Мужчыну забралі сваякі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі