У Мінску жыве 2 804 чалавекі з выяўленым ВІЧ

У Мінску жыве 2 804 чалавекі з выяўленым ВІЧ

На 1 кастрычніка ў Мінску зарэгістравана 2 804 чалавекі з ВІЧ-пазітыўным статусам. Паказнік распаўсюджанасці інфекцыі складае 0,14% ад усяго насельніцтва беларускай сталіцы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на санітарна-эпідэміялагічную службу горада.

За гэты год зарэгістравана 610 новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. Усяго ж за ўвесь перыяд назірання (з 1987 года) у сталіцы зарэгістравана 3 тысячы 252 выпадкі заражэння, з іх 35% — у жанчын.

Пераважная большасць заражаных сёлета — гэта наркаманы, якія выкарыстоўваюць нестэрыльныя шпрыцы (74,6%). На долю палавой перадачы інфекцыі прыпадае 24,6%.

З 1987 года выяўлена 369 выпадкаў СНІДу, ад якога памерла 184 чалавекі.

Фота: REUTERS

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі