У Мінску заўважылі машыну для разбору барыкадаў
![У Мінску заўважылі машыну для разбору барыкадаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/technika-1108.jpg.webp?itok=yWR52wr_)
Дзіўную машыну заўважылі сёння мінчукі. Яна праехала па цэнтры сталіцы.
Паведамляецца, што гэта інжынерна-тэхнічная машына. Хутчэй за ўсё яе прыгналі, каб разбіраць барыкады.
Увечары 10 жніўня пратэстоўцы ў Мінску рабілі барыкады, каб перашкодзіць прайсці сілавікам. Найбольш паспяхова гэта ўдалося на вуліцы Прытыцкага каля станцыі метро "Пушкінская" і на вуліцы Сурганава каля ГЦ "Рыга".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.