У Мінску за сцягі Еўрасаюза затрымалі моладзевых актывістаў і М.Статкевіча

Вядомага палітыка Мікалая Статкевіча затрымалі каля Нацыянальнай бібліятэкі. Разам з лідэрам арганізацыі "Малады Фронт" Змітром Дашкевічам і актывістам руху "Джынс за свабоду" Яўгенам Афнагелем ён узняў сцягі Еўрасаюза. Як паведамляла Еўрарадыё, акцыя адбылася на афіцыйным святкаванні Першамая, якое ладзіць Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. БелаПАН адзначае, што Статкевіч паспеў у мегафон павіншаваць усіх з днём салідарнасці працоўных ад імя Еўрапейскай кааліцыі.

Радыё "Свабода" паведамляе таксама, што пазней адбыліся затрыфманні моладзевых актывістаў Змітра Хведарука, Артура Фінькевіча, Алены Макарэвіч, Паўла Юхневіча, Івана Шылы, Аляксея Янушэўскага, Максіма Сергійца, Максіма Дашука, Дзяніса Барадзіна. Пры гэтым М.Сергійцу разбілі галаву.

Усіх адвезлі ў Першамайскі РАУС Мінску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі