У Мінску з пачатку лютага адзначаны рост беспрацоўя

З пачатку лютага 2009 года ў Мінску адзначаецца рост беспрацоўя. Па звестках чыноўнікаў Мінгарвыканкама, з пачатку лютага на ўлік пастаўленыя 300 беспрацоўных. Іх колькасць у параўнанні з пачаткам года павялічылася на 6,4%. У той жа час колькасць вольных працоўных месцаў змяншаецца. На 1 студзеня ў сталіцы налічвалася 17.600 вакансій, цяпер іх лік паменшыўся на 2,5%. Вольных месцаў стала менш найперш у прамысловасці. Шэсць прадпрыемстваў горада працуюць у рэжыме няпоўнай занятасці або няпоўнага працоўнага часу.

Цяпер на рынку працы сталіцы запатрабаваныя кіроўцы, будаўнікі, кіраўнікі сярэдняга звяна, выкладчыкі асобных дысцыплін, медперсанал сярэдняга звяна, работнікі міліцыі. А вось эканамістаў, юрыстаў, тэхнікаў-тэхнолагаў і спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй значна больш, чым вольных месцаў для іх.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі