У Мінску відэакамеры паставяць каля гатэляў, інтэрнатаў, стадыёнаў

У Мінску відэакамеры паставяць каля гатэляў, інтэрнатаў, стадыёнаў

Сталічная міліцыя разам з гарадскімі ўладамі падрыхтавала спіс аб'ектаў, якія мусяць быць абавязковам абсталяваныя відэакамерамі. Пра гэта, як паведамляецца на сайце ГУУС Мінгарвыканкама, распавёў начальнік сталічнай міліцыі генерал маёр Аляксандр Барсукоў.

У гэты спіс трапілі стацыянарныя крамы (аб'екты грамадскага харчавання), відовішчныя аб'екты, дыскатэкі, начныя клубы, установы адукацыі, арганізацыі аховы здароўя, турыстычныя аб'екты, фізкультурна-спартыўныя збудаванні з умяшчальнасцю ад 100 месцаў, гатэлі, інтэрнаты, аб'екты прыдарожнага сэрвісу.

Барсукоў распавёў, што ўжо ўсталяваныя відэакамеры дапамагаюць аператыўна раскрываць злачынствы. Так, за 10 месяцаў 2016 года з выкарыстаннем сістэмы відэаназірання было раскрыта 450 злачынстваў.

Нагадаем, што відэакамеры дапамагаюць не заўжды. Напрыклад, у гісторыі з байкерам, які выехаў на скрыжаванне з міліцыянтам і ўрэзаўся ў інкасатарскі аўтамабіль, ніводная відэакамера на скрыжаванні не працавала.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі