У Мінску ўшанавалі памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій

Традыцыйнае ўшанаванне памяці ахвяр сталінізму адбылося ўчора ў Мінску ў парку Чалюскінцаў і ва ўрочышчы Курапаты. У ім удзельнічалі актывісты маладзёжнага руху, былыя вязні ГУЛАГу і сябры секцыі "Мемарыял" Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.
Яны ўсклалі кветкі да памятных знакаў, у тым ліку да Крыжа пакутаў у Курапатах, запалілі лампады, ушанавалі хвілінай маўчання памяць бязвінна закатаваных людзей, выканалі песні беларускага нацыянальнага адраджэння.

БелаПАН
нагадвае, што падобныя акцыі адбываюцца кожны месяц, пачынаючы ад снежня 2006 года. Іх арганізатары кажуць, што збіраюцца праводзіць такія мерапрыемствы да таго часу, пакуль улады не прызнаюць 29 кастрычніка Днём памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Беларусі. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года супрацоўнікі НКВД толькі ў Мінску расстралялі больш за 100 вядомых прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі