Вы тут

У Мінску ўначы будуць шукаць цеплавыя анамаліі

twitter.com/minskenergo

У Мінску будуць шукаць цеплавыя анамаліі. Для гэтага задзейнічаюць верталёт. Як паведамляе прэс-служба "Мінскэнерга", у бліжэйшую ноч будзе праводзіцца цеплавая аэраздымка цеплавых сетак сталіцы. Здзяйсняецца яна з верталёта ратавальнікаў з дапамогай спецыяльнай апаратуры. МНС ужо атрымала неабходныя дазволы. Аднак палёты будуць праводзіцца толькі ў спрыяльнае надвор'е.

Мяркуецца, што ў выніку аэраздымкі выявяцца пашкоджанні ці недастатковая ізаляцыя цепласетак і г. д.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.