У Мінску ўлады пачынаюць барацьбу з "пратэставымі дварамі"
![У Мінску ўлады пачынаюць барацьбу з "пратэставымі дварамі"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/7788.jpg.webp?itok=Fz1WRlzA)
У Мінску ўлады пачынаюць барацьбу з "пратэставымі дварамі", феноменам 2020 года. "Прадугледжваецца канцэнтрацыя намаганняў на тэрыторыях, якія найбольш схільныя да ўплыву дэструктыўна настроеных грамадзян, псавання маёмасці", — заявіў 18 лістапада намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран. Паводле яго слоў, "для навядзення парадку ў Мінску" паўнамоцтваў у гарадскіх службаў дастаткова.
У кожным раёне сталіцы ўлады вызначаць 3-6 месцаў, якія "патрабуюць асаблівай увагі". На іх будзе актывізаваная тлумачальная праца з грамадзянамі, арганізаваныя дзяжурствы службаў і замацаваны службовыя асобы з ліку кіраўнікоў арганізацый. Там будзе і ўзмоцненае патруляванне міліцыі. План мерапрыемстваў абяцаюць пазней апублікаваць. Тады і стане вядома, якія менавіта месцы Мінска трапілі пад пільны кантроль уладаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.